З нагоды Міжнароднага дня помнікаў адбыўся рэспубліканскі семінар зладжаны Міністэрствам культуры і экскурсія па гістарычным цэнтры Заслаўя для ўдзельнікаў семінару.
На базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся зладжаны Міністэрствам культуры рэспубліканскі семінар, прысвечаны тэмам практычнага, навуковага і выхаваўчага патэнцыялу матэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі Міністэрства па ахове помнікаў гісторыі і культуры Пензенскай вобласці Расійскай Федэрацыі, спецыялісты ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і музейнай справы, архітэктары, археолагі, мастацтвазнаўцы і прадстаўнікі сталічнай сферы адукацыі.
Пасля паседжання ўдзельнікаў мерапрыемства чакала экскурсія па гістарычным цэнтры Заслаўя, Музеі беларускай маляванкі і этнаграфічным комплексе “Млын.”
Па матэрыялах сайта https://kultura-info.by