Шыфр
513Е000774_29
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 76
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак па вуліцы Мураўёўскай, 132 (сёння па вуліцы Сацыялістычнай,76) быў пабудаваны мяшчанінам Лейбай Герцавым Фрыдам ў пачатку ХХ ст. У гаспадара было два дамы, адзін знаходзіўся ў двары. Частка дома ў двары была жылой, частку займала пякарня. У будынку, які выходзіў на вуліцу, размяшчалася 5 крамаў.
У цяперашні час у будынку размяшчаюцца салон оптыкі “Еврооптика” , крама кветак, аддзяленне Чырвонага крыжа.
Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад дэкарыраваны арнаментаванымі пілястрамі, аркатурнымі паясамі, цягамі, сухарыкамі. Ваконныя праёмы прамавугольныя, з замкавым каменем.