Шыфр
513Е000774_30
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 78
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак па вуліцы Сацыялістычнай, 78 – былы даходны дом, які быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Графічныя матэрыялы (планы і эскізы фасадаў будынка пачатку ХХ ст.) не былі выяўлены.
Мураваны аднапавярховы дом быў пабудаваны на рагу вуліц Мураўёўскай і Паліцэйскай, на тэрыторыі, якая адносілася да Слуцкага фарштата. Аўтар праекта невядомы.
Будынак быў пабудаваны мураваны, двухпавярховы, Г-падобны ў плане. Размешчаны ў паўночнай частцы квартала па перыметры забудовы. Уваходзіць у комплекс забудовы вуліцы Мураўёўскай (зараз Сацыялістычная). Накрыты вальмавым шыферным дахам.
У 1920-1990 гг. у доме размяшчаліся жылыя кватэры. У цяперашні час у будынку на першым паверсе знаходзяцца крама “Сукенка”, кавярні “Кофеварка”, “Голденкофе”, “The Smoke”, аптэка “Юнифарм”, на другім паверсе - жылыя кватэры.