Шыфр
513Е000774_32
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 81
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Драўляны будынак на гэтым месцы у канцы ХІХ ст. належаў Э. Матліну, ў 1902 г. пасля пажару тут быў пабудаваны мураваны будынак акцыянерным таварыствам танных кватэр для яўрэяў.
Гэта быў мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з атынкаваным першым паверхам. Дэкор першага паверха адсутнічаў. На першым паверсе вокны былі прамавугольныя, высечаныя пад вітрыны. Вокны другога паверха маюць арачныя (дакладней стрэльчатыя) праёмы. У цэлым, другі паверх насычаны дэкаратыўнымі элементамі: развітымі апраўленнямі вокнаў ліштвой, сандрыкамі, нішамі і падваконнымі цягамі.
У 1910-я гг. будынак ужо належаў ЯКТ (Яўрэйскае каланізацыйнае таварыства). На 1 паверсе арганізацыя здавала частку памяшканняў у арэнду пад крамы (напрыклад, тут была крама абутку С. Граеўскага), на 2 паверсе ў арэнду здаваліся жылыя памяшканні.
Згодна дэкрэту Савецкага ўрада «Об отмене частной собственности на недвижимость в городах» у Бабруйску ў першай палове 1919 г. была праведзена муніцыпалізацыя прыватнага жылля, у тым ліку і дома ЯКТ. У 1970-1980-я гг. тут размяшчалася галантэрэйная крама.
У цяперашні час у будынку размяшчаецца салон сувязі, ювелірная майстэрня і кавярня “Лакомка”.