Шыфр
513Е000774_39
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Чангарская, 67
Датаванне
1912 г.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Уладальнік дома на рагу вуліц да нядаўняга часу быў невядомы. Але у 2021 годзе супрацоўнікамі музея было усталявана, што будынак па вуліцы Альхоўскай, 133 – былы даходны дом І. Гіндэнбурга.
У 1910-я гг. тут жыла сям'я натарыуса Міхала Аляксандравіча Красоўскага і тут жа размяшчалася яго кантора. Вясной 1919 года, пасля нацыяналізацыі, у доме Гіндэнбурга знаходзілася Бабруйская павятовая рада народнай гаспадаркі. Восенню 1920 г., калі ў горад увайшлі польскія войскі, у двухпавярховым доме размясціўся штаб 1-й Вялікапольскай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерала Д. Канаржэўскага. Пасля вызвалення города тут размясціўся Клуб савецкіх гандлёвых служачых, пазней клуб працаўнікоў сувязі. Будынак пацярпеў падчас акупацыі гітлераўскіх войскаў, быў адноўлены у канцы 1940-х гг.
У цяперашні час у будынку размяшчаецца цырульня і Грамадскі пункт аховы парадку.