Шыфр
513Е000774_45
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Камсамольская, 41
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
29 кастрычніка Шмарый Хаімаў Бейлін разам з жонкай Мэрай Сімхавай набывае на вуліцы Адамаўскай пляц зямлі плошчай 291 квадратная сажань. Мураваны аднапавярховы, прамавугольны ў плане будынак у стылі неакласіцызма быў пабудаваны ў паўночнай частцы квартала па перыметры забудовы ў 1910 г.
У аднапавярховым уласным будынку па вул. Адамаўскай, 21 (сёння па вул. Камсамольская, 41) размяшчалася прыватная банкірская кантора Ш.Х. Бейліна, у доме пражывала і сям’я гаспадара. У пачатку ХХ стагоддзя ў цэнтры будынка размяшчалася зала для банкаўскіх аперацый з падвалам пад ім. Сам гаспадар Шмарый Хаімаў Бейлін жыў у гэтым жа будынку. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў будынку знаходзіўся раённы ваенкамат. Падчас акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі тут была створана біржа працы. На доме ў 1975 г. была ўсталявана шыльда ў памяць аб дзейнасці ў 1941-1942 гг. падпольнай групы пад кіраўніцтвам камуніста А. К. Калеснікава.
У цяперашні час у будынку размяшчаецца крама бытавой тэхнікі і электронікі.