зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_55

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Дзяржынскага, 54

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак па вуліцы Дзяржынскага, 54  – дом з гандлёвымі памяшканнямі, які быў пабудаваны ў пачатку  ХХ ст. Графічныя матэрыялы (планы і эскізы фасадаў будынка пачатку ХХ ст.) не былі выяўлены. 

Мураваны дом быў пабудаваны на вуліцы1-й Слуцкай, на тэрыторыі, якая адносілася да Слуцкага фарштата. Аўтар праекта невядомы. Будынак быў пабудаваны ў цагляным стыле. на сённяшні дзень захавалася арыгінальнае дэкаратыўна-мастацкае афармленне фасадаў (сандрыкі, лапаткі, карнізы, зубчыкі), якое падлягае абавязковаму захаванню. 

У цяперашні час у будынку знаходзіцца салон оптыкі, тату-салон, крама і атэлье “Портняжка”, крама “Грош”.