зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі комплексу былой сядзібы: частка парку, вадаём

Шыфр

613Г000610_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

першая пал. XIXст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Парк прымыкае з захаду і поўдня да сядзібнага дома. Парк захаваўся часткова. Планіроўка зменена, яго першапачатковая структура фактычна не выяўлена. У парку,  які ўтварае адзіны масіў дрэў, маюцца розныя віды дрэў у тым ліку ліпа, ясень, каштан, лістоўніца і інш. З экзотаў у парку растуць 22 старых дрэва таполі белага (дыяметр ствала да 120см), 4 дрэва конскага каштана звычайнага і 3 дрэва лістаўніцы еўрапейскай. Ва ўсходняй частцы парку, якая пераходзіць у сады, акрамя вышэйзгаданых мясцовых парод дрэў адзначаны конскія каштаны звычайныя і некалькі буйных дрэў лістаўніцы еўрапейскай, а таксама вельмі буйное дрэва лістаўніцы польскай (вышыня - 29 м , дыяметр ствала - больш за 120 см.)  Агульная плошча парка 6,92 га.

Вадаём. Вакол вадаёма ад паўночна-заходняга і да паўневага берага мае пешаходную дарожку. З усходу вадаём прымыкае да пейзажнага парка. Вадаём добра захаваўся і сёння па-ранейшаму ўпрыгожвае гэтыя мясціны. Вадаём – супрацьпажарная крыніца вадазабеспячэння, у вадаёме водзіцца рыба, купанне ў вадаёме забаронена. Плошча вадаёма 6,70га.