зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

абарончая казарма «А – Б»

Шыфр

111Г000741_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1911-1914 гг.

Апісанне

Абарончая казарма "А - Б" уваходзіць у склад сістэмы фартоў у комплексе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці. За будаўніцтва форта "А" недалёка ад вёскі Казловічы адказваў капітан П.П. Архіпенка.

Абарончая казарма "А - Б " адносіцца да апошняга этапу будаўніцтва ўмацаванняў Брэсцкай крэпасці - другой лініі абароны 1911 - 1915 гг. Вышэй ужо адзначалася, што новая лінія з 11 фартоў А, В, Г, М, Е, Ж, З, І, К, Л, О будавалася на адлегласці 6-7 км ад Цытадэлі паводле плана, зацверджанага інжынерным камітэтам Галоўнага інжынернага ўпраўлення ў 1912 г. Частка фартоў знаходзілася за жылымі кварталамі горада. Паміж фартамі ўзводзіліся апорныя пункты, прызначаныя для рухомых рэзерваў, а таксама казармы і артылерыйскія склепы. Такім чынам, як прамежкавая паміж фартамі ў раёне в. Казловічы была пабудавана абарончая казарма "А - Б". Па меркаванні некаторых даследчыкаў, будаўніцтва казармы да пачатку Першай сусветнай вайны не было завершана, сведчаннем чаго з'яўляюцца руіны з усходняга боку збудавання. 

Вядома, што праекты ўмацаванняў распрацоўваліся непасрэдна на месцы самімі ваеннымі інжынерамі. Хто непасрэдна кіраваў будаўнічымі работамі пры ўзвядзенні казармы "А-Б", у пісьмовых крыніцах не згадваецца. 

У 1915 г. пры адступленні расійскай арміі казарма была ўзарвана. Маюцца сведчанні, што ў пасляваенны час унутры казармы знішчалі снарады, выяўленыя ў ваколіцах Брэста. 

У 1940 - 1941 гг. побач з казармай з заходняга боку быў пабудаваны дот, які захаваўся.