зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Спецыялістам

Банк звестак уяўляе сабой сістэматызаваны збор звестак аб гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія ва ўстаноўленым парадку ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У Банку звестак захоўваецца сістэматызаваная ў асобных тэматычных раздзелах інфармацыя аб гісторыка-культурных  каштоўнасцях. 

Кожная гісторыка-культурная каштоўнасць прадстаўлена ў выглядзе электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць інтэрфэйс Банка звестак.

Электронны пашпарт запаўняецца спецыялістамі мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на тэрыторыi якіх размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь, і, пасля яго запаўнення, дасылаюць яго на мадэрацыю адміністратарам Банка звестак.

Сістэма забяспечвае адначасовую працу карыстальнікаў з рознымі ролямі ў рэжыме карыстальнікаў і ў рэжыме адміністравання. 

Доступ у рэжым адміністравання прадастаўляецца карыстальніку пасля праходжання ім працэдур аўтарызацыі і аўтэнтыфікацыі.

Для таго, каб прайсці рэгістрацыю на сайце, трэба націснуць на кнопку з дзвюма рыскамі ў верхняй правай частцы экрана, альбо на кнопку “зваротная сувязь” у ніжняй частцы экрана, альбо даслаць заяўку на пошту heritage.gov.by@gmail.com. У заяўцы на рэгістрацыю неабходна пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку супрацоўніка, якому адкрываецца доступ, адрас яго электроннай пошты, іншых кантактных дадзеных, па якіх можна аператыўна звязацца з супрацоўнікам.