Шыфр
111Г000741_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, мікрараён Дуброўка
Датаванне
1912 - 1914 гг.
Апісанне
Па звестках даследчыкаў, абарончая казарма «Б-В» будавалася пад кіраўніцтвам Д.М. Карбышава. Дзмітрый Міхайлавіч Карбышаў (1880-1945) скончыў Мікалаеўскую інжынерную акадэмію (1911), генерал-лейтэнант інжынерных войск (1940), прафесар (1938), Герой Савецкага Союза (1946). 3 1923 г. старшыня інжынернага камітэта Галоўнага ваенна-інжынернага ўпраўлення Рабоча-сялянскай чырвонай арміі. 3 1926 г. быў на выкладчыцкай рабоце ў ваенных акадэміях. 08.07.1941 г. цяжка кантужаны каля Магілёва трапіў у палон. Закатаваны фашыстамі ў канцлагеры Маўтгаўзен.
Працоўную дзейнасць як інжынер фартыфікатар Карбышаў пачаў у Брэсцкай крэпасці. У 1911-1914 гг. з яго ўдзелам праведзена рэканструкцыя VII форта, распрацаваны праект форта літ. I, абарончай казармы паміж фартамі літар Б і В, пабудаваны парахавы склеп, жалезабетонны мост i інш.
Абарончая казарма ўяўляе сабой бетаніраванае збудаванне з шасці казематаў, якія патэрнай злучаны з франтальным траверсам. Таўшчыня сцен каля 1,3 м. Звонку збудаванне пакрыта земляным насыпам. 3 тыльнага боку для абароны пабудаваны горжавы капанір на чатыры стралковыя байніцы i горжавы траверс. Франтальны траверс мае выхады на земляны вал перад казармай. На вале быў абсталяваны назіральны пункт.
Да 2003 г. казарма знаходзілася ў валоданні ваеннага ведамства. У пасляваенны перыяд унутры зроблена некалькі цагляных перагародак, што ў пэўнай cmyneнi змяніла ўнутраную планіроўку. Сучасны стан збудавання сведчыць, што іншых значных перабудоў за час існавання не адбывалася. Ёсць страты ў запаўненні дзвярных, аконных праёмаў, часткова страчаны металічны карніз.