Шыфр
712Г000197_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 г.
Вучэбны корпус №13 БНТУ
Трохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Па перыметры фасады падзелены цягамі паміж 2-м і 3-м паверхамі і пад вокнамі 3-га паверха, завершаны карнізам. Прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі падаконнымі карнізнымі паяскамі. На галоўным фасадзе на першым паверсе 4 аконныя праёмы вылучаны пластычнымі складанымі парталамі. Размешчаныя над імі вокны другога паверха дэкарыраваны ліштвамі. На 3-м паверсе сіметрычна размешчаны 4 балкона. Бакавыя фасады вылучаны ў цэнтры трохграннымі рызалітамі. На дваровым фасадзе маюцца бакавыя рызаліты.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён