Шыфр
412Г000017_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна
Датаванне
1636 г.
Апісанне
Ансамбль былога кляштара брыгітак – помнік архітэктуры ранняга барока (так званага любельскага тыпу рэнесанснага касцёла) з элементамі готыкі і рэнесансу. Традыцыйна лічыцца, што пабудаваны ў 1634–1642 гг. Захаваўся да нашых дзён без значных перабудоў.
Заснавальнікамі кляштара брыгітак лічацца надворны маршалак літоўскі Крыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра Марыяна з Сабескіх, якія ў 1634 г. запрасілі ў Гродна ордэн брыгітак і надалі яму некалькі зямельных участкаў у самім горадзе і фальваркі ў Гарадзенскім і Ваўкавыскім паветах.
Дзякуючы фундацыі Весялоўскага ў 1636 годзе быў пабудаваны спачатку драўляны, а ў 1642 г. і мураваны касцёл у стылі ранняга барока (па некаторых крыніцах, па праекту італьянскага архітэктара Бенедэта Молі).
Храм быў асвечаны 19 кастрычніка 1651 г. віленскім біскупам Юрыем (Ежы) Тышкевічам у гонар Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Касцёл меў сем алтароў. Галоўны быў асвечаны ў гонар Дабравешчання (Звеставання), іншыя былі ў гонар святога Аўгусціна, святога Іосіфа (Язэпа), святой Брыгіты, святой Ганны, святога Казіміра, святой Кацярыны Шведскай. Галоўнымі храмавымі святамі былі Дабравешчанне, дні памяці святых Кацярыны, Клімента, Аўгусціна, Брыгіты і апостала Пятра.
Таксама ў касцёле захоўваліся рэліквіі святога Клімента, які лічыўся заступнікам Гродна. Сапраўднасць рэліквіі пацвярджалі дакументы Рымскай курыі (1768 г.) і віленскага біскупа (1780 г.).
Цікавай асаблівасцю інтэр'ера брыгіцкага касцёла з’яўлялася тое, што ў ім арган размяшчаўся не на хорах, а на балконе з боку сцяны. Гэта надавала памяшканню асаблівую ўтульнасць. Арган, каторы быў створаны вядомым гданьскім майстрам М. Фрызе, не захаваўся.