зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога кляштара брыгітак: жылы корпус

Шыфр

412Г000017_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна

Датаванне

1636 г.

Апісанне

Ансамбль былога кляштара брыгітак з'яўляецца адной з дамінант горада. Размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна па адрасе вуліца К. Маркса, 27. Ансамбль уключае касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. 

Жылы корпус далучаны да паўночна-заходняй сцяны касцёла. Двухпавярховы аб’ём прамавугольны ў плане, з вялікім унутраным дваром, дзе быў разбіты сад.

На паўночным фасадзе захаваўся партал. Фасады расчлянёны маленькімі прамавугольнымі вокнамі ў простых ліштвах і завершаны шырокім карнізам. 

Па перыметры будынка з боку двара праходзіць светлавы калідор з келлямі. У паўднёва-ўсходнім вугле корпуса размешчаны вялікі аб’ём, на першым паверсе якога была трапезная, на другім – бібліятэка.