Шыфр
412Г000034_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Агародная, 2
Апісанне
Францысканскі кляштар у г. Гродна заснаваны ў 1635 г. па фундацыі Сузанны і Яўстафія Курчаў. У сярэдзіне 18 ст. пасля пажару касцёл і кляштар адноўлены, касцёл асвячоны ў 1744 г. у імя Дзевы Марыі Анёльскай. У 1832 г. кляштар быў скасаваны. У Вялікую Айчынную вайну касцёл з кляштарам захаваліся. Жылы корпус прымыкае да паўднёвай бакавой сцяны касцёла. Двухпавярховы аб"ём няправільнай П-падобнай формы, разам з касцёлам утварае замкнёны дворык.