Шыфр
613Г000144_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1860-я гг.
Стыль
Эклектыка
Воданапорная вежа была пабудавана прыкладна ў 1860-я гг. намаганнямі ўладара сядзібы графа Эмерыка-Захарыя-Мікалая-Северына фон Гутэн-Чапскага.
Воданапорная вежа пабудавана з керамічнай цэглы на вапна-пясчанай рошчыне. Мае два ярусы. У плане шасцікутнік. Другі ярус крыху большы за першы і выступае за межы сцен пры дапамозе карніза з сухарыкамі.
Выкарыстоўвалася вежа для забяспячэння палаца, кухоннага флігеля і фантана вадой. Дзейнічала да 1983 г. У 1982 г. па прычыне выяўлення ў рэзервуары вежы палачкі Коха выкарыстоўваць ваду з гэтай вежы забаранілі. На зіму 1983 г. з барабана забыліся спусціць ваду, што прывяло да разрыву сценак рэзервуара і размярзанню кладкі сцен другога яруса. Вясной 1983 г. другі ярус абваліўся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён