зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былой сядзібы: жылы дом

Ансамбль былой сядзібы: жылы дом

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000144_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

к. XVII - п. XVIII стст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак жылога дома пабудаваны на мяжы XVII-XVIII стст. На працягу XIX ст. быў рэканструяваны.

Жылы дом - Г-падобны ў плане, з кароткім двухпавярховым і прадаўгаватым аднапавярховым крыламі будынак. Паверхі аддзелены карнізным поясам. Сцяна першага паверха члянёна спічастымі аконнымі праёмамі, другога -- прамавугольнымі. Вылучаецца паўднёвы фасад аднапавярховага аб'ёму, у дэкоры якога выкарыстаны пілястры, прафіляваныя ліштвы прамавугольных аконных праёмаў, сандрыкі. 

Першапачатковы выгляд будынка значна адрозніваўся ад сучаснага. Сучаснае двухпавярховае крыло, старая частка будынка, было пабудавана ў стылі барока. Было яно аднапавярховае, з паўкруглымі вокнамі і такім самым парталам, размешчаным па цэнтры доўгага фасада. У першай палове XIX ст. быў дабудаваны другі паверх, зменена форма ваконных праёмаў, разабраны і перароблены ў стрэльчатае вакно партал. У другой палове XIX ст. да будынка было прыбудавана другое аднапавярховае крыло з трыма ўваходамі. 

З 1930 па 1961 гг. у будынку жылога дома размяшчалася агульнаадукацыйная школа. З 1961 па 1995 гг. - мясцілася школа ВПК. З 1995 г. створаны цэнтр дзіцячай творчасці Станькаўскай школы-інтэрната.

У сучасны момант выкарыстоўваюцца толькі некаторыя памяшканні будынка.

Старонка