Шыфр
412Г000015_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1734 - 1753 гг.
Стыль
Барока
Апісанне
Палац Новага Замка - П-бадобны ў плане двухпавярховы аб'ём пад двускатным дахам з боку Старога Замка заканчваюцца аднапавярховымі флігелямі і брамай. Для ўнутранай планіроўкі палаца характэрнае падоўжна-восевае прасторавае вырашэнне цэнтральнай параднай групы памяшканняў, асноўныя з якіх паслядоўна размешчаны на падоўжнай восі плана. Планіроўка вылучаецца і першай у гісторыі архітэктуры Беларусі авальнай залай, якая з боку дваровага фасада выступае акруглым аб'ёмам - характэрнай формай архітэктуры ракако.
Флігель (усходні) - аднапавярховы будынак, які разам з другім замыкаў П-падобны ў плане палац, разам з брамай утвараючы замкнуты двор - курданёр. Размешчаны на крутым правым беразе Нёмана, арыентаваны на Стары замак, складае з ім адзіны архітэктурны комплекс.
Флігель (заходні) - аднапавярховы з мезанінам будынак. Размешчаны на крутым правым беразе Нёмана, арыентаваны на Стары замак.