Шыфр
412Г000038_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аг. Варняны
Датаванне
Канец XIX ст.
Апісанне
Былы млын Архітэктурнага ансамбля цэнтра аг. Варняны Астравецкага раёна пабудавана ў канцы 19 ст. Вадзяны млын у Варнянах некалі быў часткай сядзібы Абрамовічаў. Большая яе частка была разбурана падчас Першай сусветнай вайны і так і не была адноўлена. Будынак млына пабудаваны з бутавага каменя і чырвонай цэглы. Менавіта гэта спалучэнне надае пабудове асаблівую выразнасць, нягледзячы на адсутнасць дэкаратыўных элементаў. Былы млын размешчаны ў тым месцы, дзе ў сажалку ўпадае невялікі ручай (менавіта ён раней прыводзіў у рух механізм, прызначаны для памолу збожжа). Некаторы час будынак млына пуставаў, але зараз стаў месцам правядзення ўсіх мясцовых свят.