Шыфр
413Г000655_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Кірава, 16
Датаванне
1890 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Вуглавая частка будынка зрэзана, завершана прамым атыкам, фланкіраваным слупкамі. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі. Сцяна першага паверха апрацавана гарызантальным рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы ў прафіляваных ліштвах, на другім паверсе ліштвы з замковым каменем і падаконнымі філёнгамі. У вуглавой частцы і з усходняга боку фасада размешчаны балконы на фігурных кранштэйнах і з ажурнымі рашоткамі. Завершаны фасад карнізам. Тарцовы фасад па вул. Сацыялістычнай мае падобнае архітэктурнае рашэнне. Завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. Па краю франтона праходзіць карнізны пояс. Тыльны фасад вылучаны ў цэнтры рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам.