зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_24

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Васілька, 34

Датаванне

каля 1900 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак двухпавярховы з мансардай, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Да тыльнага фасада прымыкае аднапавярховае дваровае крыло пад аднасхільным дахам. Першапачаткова фасады былі нетынкаваныя. У выніку рэканструкцыі надбудаваны мансардны паверх і фасады патынкаваныя. Галоўны фасад фланкіраваны лапаткамі, падзелены падаконнымі і міжпаверхавай цягамі.