Шыфр
313Г000043_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1952 г.
Апісанне
Адным з узораў неакласічнай архітэктуры пасляваеннага перыяду на праспекце Леніна з’яўляецца жылы дом № 12, на першым паверсе якога ўбудаваны аб’екты сацыяльнага і бытавога прызначэння.
Будынак па пр. Леніна, 12 уяўляе сабой чатырохпавярховы аб’ём прамавугольнага плана. Ён злучаны з суседнім домам № 14 парталам вышынёй у два з паловай паверхі з каланадай і імітацыяй трыумфальнай аркі, на якой размешчаны круглыя медальёны з рэльефнымі снапамі каласоў. Праз арку, якая вядзеў двор, дом злучаецца з наступным па парадкаваму нумару - № 14.
Праект будынка створаны народным архітэктарам СССР Каралём Уладзімірам Адамавічам (1912-1980), які з 1945 г. з’яўляўляўся кіраўніком архітэктурна-планіровачнай майстэрні інстытута “Белдзяржпраект. Будаўніцтва вялося па заказу завода “Гомсельмаш” і было завершана ў 1952 г. Зараз у будынку размяшчаюцца, акрамя жылых кватэр, крамы “Таццяна”, “Каласок”, аптэка і інш.