Шыфр
313Г000043_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1951-1954 гг.
Стыль
Неакласіцызм
Дом № 28 па праспекце Леніна — гэта чатырохпавярховы аб'ём Г-падобнага плана на чатыры пад'езды, які размешчаны на скрыжаванні з вуліцай Карповіча. Афармленне фасадаў збудавання ўяўляе сабой стылізацыю гістарычных матываў у выглядзе рытмічна распрацаваных класіцыстычных дэталяў. Акцэнт нададзены зрэзанай вуглавой частцы з трохгранным эркерам, які навісае над другім паверхам і абапіраецца на кансоль з мадульёнамі з валютаў і акантавага ліста.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён