Шыфр
313Г000043_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1955 г.
Стыль
Неакласіцызм
Дом № 16 пабудаваны ў 1955 г. па праекце архітэктара Касякова А.І., які ў 1945-1956 гг. працаваў у Гомельскім філіяле інстытута “Белдзяржпраект”, а з 1957 г. з’яўляўся галоўным архітэктарам Гомеля.
Будынак прадстаўляе сабой чатырохпавярховы аб’ём трапецападобнага плана на чатыры пад’езды. Усе вонкавыя фасады будынка атынкаваны, іх дэкор уяўляе сабой стылізацыю класіцыстычных матываў. Частка фасада па вул. Сялянскай мае меншую вышыню. Кампазіцыя трох галоўных фасадаў у сваёй аснове мае асіметрычную пабудову, яны зрокава чляняцца на два ярусы, якія падзяляюцца паміж сабой карнізам.
У 2004 г. адбылася рэканструкцыя існуючага ўвахода ў падвальнае памяшканне.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён