Шыфр
313Г000043_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1955 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Праезнай аркай злучаны з домам № 26. Фасады гарызантальна падзелены міжпаверхавай цягай паміж 1-м і 2-м, 3-м і 4-м паверхамі. Завершаны карнізам значнага вынасу на кранштэйнах і фрызавым ляпным поясам. Сцяна 1-3-га паверхаў апрацавана рустам, на 1-м паверсе -- буйным гарызантальным. На 1-м паверсе высокія арачныя вітрынныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі, аздобленымі ляпнымі арнаментальнымі паяскамі. Фасады рытмічна чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў, невялікімі балконамі.