зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000212_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905 г.

Стыль

Без выразных стылёвых прыкмет

Апісанне

У тэхнічным пашпарце будынка № 11 датай будаўніцтва значыцца 1905 г. Уладальнікам у 1910 г. названы Савіч Пракопій Гаўрылавіч, селянін, служачы на чыгунцы. Справа ад дома знаходзіўся праход у двор. У двары існавала невялікая гаспадарчая пабудова.

Будынак прамавугольны ў плане аднапавярховы, накрыты двухсхільным дахам. Пастаўлены на невысокім мураваным цокалі. Сцены складзены з бярвенняў, звонку зверху гарызантальна, знізу вертыкальна абшыты вагонкай. Галоўны фасад прарэзаны чатырма, бакавыя адным, дваровы двума прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Аконныя праёмы і іх запаўненне былі перароблены.

У даваенны перыяд будынак выкарыстоўваўся як жылы дом. У Вялікую Айчынную вайну дом захаваўся. Пазней выкарыстоўваўся як адміністрацыйна-гаспадарчы. 

У 2006 г. праведзена рэканструкцыя, у выніку якой гістарычны воблік былога жылога дома быў скажоны, асабліва гэта датычыцца змянення аконных праёмаў.