Шыфр
411Е000002_25
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Васілька № 38 пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Будынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы з сутарэннямi, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Кампазiцыя галоўнага фасада сiметрычная. Фасад вылучаны бакавымі неглыбокімі рызалiтамi. Па гарызанталі падзелены падаконнымі і міжпаверхавай цягамі, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў, на першым паверсе дэкараваны падаконнымі нішамі, на другім - спаранымі нішамі. На другiм паверсе ў цэнтры размешчаны балкон.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён