Шыфр
213Г000367_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец 19 стагоддзя - пач. 20 стагоддзя
Апісанне
Будынак па вул. Леніна, 38 - помнік горадабудаўніцтва канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Узведзены ў стылі эклектыкі, які ўяўляе сабой своеасаблівы сінтэз некалькіх стылявых накірункаў мінулых часоў.
Планіровачна развіты ў глыбіню двара і выходзіць на чырвоную лінію вуліцы вузкім тарцовым фасадам. Двухпавярховы будынак з вальмавым дахам. Галоўны фасад сіметрычны, з рытмам лучковых акон і 2 уваходамі. У яго пластыка-дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны лучковыя сандрыкі з замковымі камянямі, вуглавыя лапаткі, прафіляваны карніз. Планіроўка зменена.
Будаваўся як жылы дом, зараз - адміністрацыйны будынак.