Шыфр
213Г000367_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец 19 стагоддзя - пач. 20 стагоддзя
Апісанне
Будынак па вул. Леніна, 40 - помнік горадабудаўніцтва канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Узведзены ў стылі эклектыкі, які ўяўляе сабой своеасаблівы сінтэз некалькіх стылявых накірункаў мінулых часоў.
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Падоўжаны вулічны фасад рытмічна расчлянёны радамі лучковых акон з сандрыкамі і замковымі камянямі. Фасад па перыметры абмежаваны прафіляваным карнізам, бакавымі лапаткамі і цокальным выступам.
Выкарыстоўваецца як кінатэатр і ў наш час.