зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000056_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

п. ХIХ ст.

Стыль

Ніжнепасожскія традыцыі і драўлянага будаўніцтва

Апісанне

Дом па Пралетарскай, 16 быў пабудаваны ў пачатку XIX ст., у плане ён уяўляе сабой прамавугольнік, мае цагляны падмурак, вонкавыя і ўнутраныя капітальныя сцены - бярвеністыя, знадворку абліцаваны цэглай. Аконныя і дзвярныя праёмы драўляныя. Знешняе аздабленне мае вапнавую афарбоўку. На вальмавым даху прысутнічаюць чатыры дымаходы. 

У дэкаратыўным афармленні фасада прасочваецца ўплыў ніжнепасожскай традыцыі (характэрна для паўднёва-усходніх раёнаў Гомельскай вобласці з ядром вакол гарадоў Гомель-Рэчыца-Добруш-Чачэрск, а таксама суседнія раёны Чарнігаўшчыны і Браншчыны), якая характарызуецца шырокім ужываннем прапільнай разьбы. Прычым яна ўвасобілася не толькі ў драўляных элементах, але і ў цагляным дэкоры.  

Асабліва яскравым з'яўляецца аздабленне шасці акон. Драўляная ліштва ў форме пілястраў з аб'ёмнымі дыяментавымі рустападобнымі накладкамі (захавалася часткова), форму якіх паўтараюць філёнкі. Навершыя вокнаў аформлены ў выглядзе палавін картушаў, завершаных дэкаратыўнымі аб'ёмнымі вазамі (захавалася толькі чатыры). Пояс пад вокнамі ўпрыгожаны фігурнымі праёмамі. 

Дом, улічваючы яго аздабленне, і планіроўку, у XIX ст. мог належаць як стараверу С.В. Дрыбінцаву, так і змяшчаць майстэрню або краму. 

Лёс будынка ў даваенны перыяд і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе не вядомы. З 1954 г. уласнікам дома з'яўляўся абласны фінансавы аддзел. У гэты час у будынку была праведзена перапланоўка сцен, некаторых памяшканняў на першым паверсе, ў падвале. Таксама ў падвальным памяшканні былі прыбраны вокны. 

Старонка