Шыфр
213Г000614_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 6
Датаванне
ап. чв. ХІХ ст.
Аднапавярховы будынак складаецца з двух частак: мураванай і драўлянай. Накрыты вальмавым дахам. Пад домам цокальны паверх перакрыты скляпеннямі. Фасады мураванай часткі дома патынкаваныя, завершаныя развітым карнізам. Галоўны фасад дэкарыраваны прафіляванымі цягамі, падаконнымі нішамі і складанымі абрамленнямі лучковых аконных праёмаў. Да бакавога ўсходняга фасада прыбудаваны тамбур. Уваходны праём аформлены брылем. Галоўны фасад драўлянага дома прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Да бакавога заходняга фасада прыбудаваны ўваходны тамбур.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён