зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак

Шыфр

213Г000614_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 26

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак двухпавярховы з падвалам, у плане блізкі да літары Г. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай, апрацаваны тонкай пераціркай і пафарбаваны, за выключэннем тыльнага заходняга фасада. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна. Вуглы будынка і трэцяе ад усходняга краю акно фланкіраваны лапаткамі, на ўзроўні першага паверха апрацаванымі пад руст. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай з сухарыкамі. Лучковыя аконныя праёмы першага паверха заходняй часткі фасада дэкарыраваны руставанымі ліштвамі, з усходняга боку фасада вокны дэкарыраваны руставанымі сандрыкамі з замковым каменем. Аконныя праёмы другога паверха дэкарыраваны складанымі ліштвамі з прафіляванымі лучковымі сандрыкамі і падаконнымі нішамі. Завершаны фасад карнізам і аркатурным паясам. На другім паверсе страчаны ажурны балкон (чыгуннае ліццё). Тыльны фасад члянёны лучковымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі, часткова перамычкі перароблены. На другім паверсе відаць сляды замураванага дзвярнога праёма да ўзроўню аконнага. Як сведчыць фатаздымак 1911-1912 гг., на тыльным фасадзе існаваў драўляны тамбур на вышыню дома. Фасад завершаны карнізам з сухарыкамі. Захаваўся з заходняга боку фасада былы дзвярны праём у падвал. З усходняга боку тыльнага фасада прыбудаваны невялікі тамбур. Тарцовы заходні фасад патынкаваны, значна перабудаваны. У цэнтры фасада на першым і другім паверсе па аднаму аконнаму праёму без дэкора. На ўсходнім тарцовым фасадзе аконныя праёмы замураваны, захавалася аконнае абрамленне.