Шыфр
712Г000097_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Леніна, 4
Датаванне
1950 г. - 1957 г.
Апісанне
Будынак ўзведзены па праекце Г.У.Заборскага, заслужанага будаўніка БССР, народнага архітэктара СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. Жылы дом праектаваўся і будаваўся ў складзе ансамбля забудовы вуліцы Леніна і з’яўляецца яго неад’емнай часткай. Ансамбль будынкаў вул. Леніна ўваходзіць у ансамбль пр. Незалежнасці. Для абліцоўкі фасада ўпершыню былі выкарыстаны керамічныя пліткі, у тым ліку рознай формы і з арнаментальным узорам. Захаванню падлягаюць аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка, архітэктурнае рашэнне, абліцоўка фасада керамічнымі пліткамі, элементы архітэктурнага дэкору (калоны з капітэлямі, аркатура, цягі, арнаментальныя фрызавыя паясы, карнізы, сухарыкі, кранштэйны, аконныя і дзвярныя ліштвы, балконныя рашоткі, балюстрадны парапет з дэкаратыўнымі “шышкамі”, пінаклі, кесонная столь праезнай аркі і інш.).