Шыфр
213Г000105_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Энгельса, 10
Апісанне
Будынак бый пабудаваны на пачатку ХХ ст. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Шчыльна прылягае да суседніх дамоў. Галоўны фасад неатынкаваны. З левага боку фасада размешчаны ўваход, фланкіраваны плоскімі лапаткамі. Перад уваходам невялікі адкрыты тамбур. Прамавугольныя аконныя праёмы акцэнтаваны замковым каменем. Завершаны фасад прафіляваным карнізам. Будынак уяўляе сабою адзін з нешматлікіх цалкам захаваных узораў шэраговай грамадзянскай забудовы пачатку ХХ стагоддзя.