зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000110_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1950 г.

Апісанне

Пяціпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак. Накрыты пакатым вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.  Пластыка выразная. 

Галоўныя фасады па вул. К.Маркса і вул. Валадарскага вырашаны аднолькава. Асіметрычна, са змяшчэннем да вуглавой часткі, фасады вылучаны несапраўднымі рызалітамі, завершанымі фігурнымі атыкамі. Плоскасць атыкаў раскрапавана   лапаткамі, у цэнтры прарэзана круглай люкарнай. 

Згодна з рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2002 № 74 будынак у складзе забудовы вул. К.Маркса быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, зацверджаны пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 № 578 і і ад 16.03.2012 № 236.