Шыфр
713Г000110_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 г.
Апісанне
Будынак на вул. К.Маркса, 39 праектаваўся і будаваўся як жылы дом Упраўлення ўпаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР пры СМ БССР. Праектныя работы ажыццяўляліся ў "Белдзяржпраекце". Аўтарам праекта быў архітэктар А. Брэгман, сааўтарам Г. Заборскі .
Чатырох-пяціпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка выразная. Вуглавая частка будынка зрэзана. У ёй на першым паверсе размешчаны прамавугольны праём увахода ў метро. На другім – пятым паверхах патройныя вокны, з якіх крайнія вузейшыя за сярэдні праём. На другім паверсе цэнтральны аконны праём дэкарыраваны паўцыркульным абрамленнем. На трэцім паверсе аконныя праёмы без дэкору. На чацвёртым паверсе аконныя праёмы дэкарыраваны пілястрамі, аб’яднаны карнізным поясам, сярэдні праём вылучаны паўцыркульным сандрыкам з ляпным дэкорам. Аконныя праёмы на пятым паверсе падкрэслены карнізным поясам. Завершана вуглавая частка глухім парапетам, раскрапаваным лапаткамі і філёнгамі прамавугольнай формы.