Шыфр
713Г000110_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954 г.
Апісанне
Будаўніцтва будынка пачалося ў 1954 г. (архітэктар - У.М. Вараксін). Зараз уяўляе сабой пяціпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак. Накрыты пакатым вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка выразная. З'яўляецца шматкватэрным жылым домам.
Згодна з рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2002 № 74 будынак у складзе забудовы вул. К. Маркса быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, зацверджаны пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 № 578 і і ад 16.03.2012 № 236.