Шыфр
713Г000110_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1956 г.
Апісанне
Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Бакавымі фасадамі прымыкае да суседніх дамоў.
Галоўны фасад патынкаваны і апрацаваны рустам. Цокаль аддзелены карнізнай цягай. Па гарызанталі фасад падзелены прафіляванай цягай пад вокнамі трэцяга паверха. Аконныя праёмы прамавугольныя без дэкору. Яркімі плямамі на фасадзе з’яўляюцца сіметрычна размешчаныя на трэцім паверсе тры балконы (у цэнтры адзін балкон і два па краях). Балконы маюць балюстрадныя агароджы. Балконныя пліты падтрымліваюць ляпныя парныя кансолі, аздобленыя лістом аканта. Праёмы балконных дзвярэй дэкарыраваны пластычнымі ліштвамі, багата аздобленымі ляпнымі элементамі і разарванымі трохвугольнымі франтонамі. У кампазіцыю трохвугольных разарваных франтонаў уключаны арачныя вокны, размешчаныя на чацвёртым паверсе над балконамі. Арачныя вокны над балконамі аформлены броўкамі. У цэнтры фасада на першым паверсе знаходзіцца дзвярны праём, аформлены парталам з ляпнымі элементамі і паўцыркульным франтонам. Сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада парушае арачны праезд у двор з правага боку фасада. Завершаны фасад паяском дробных сухарыкаў і карнізам на дэкаратыўных кранштэйнах.