Шыфр
713Г000110_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1951 г.
Апісанне
Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане з неглыбокімі бакавымі рызалітамі на дваровым фасадзе будынак. Вуглавая частка зрэзана. Візуальна цягай фасад падзелены на 2 ярусы. Сцяна 1-га паверха члянёна высокімі паўкруглымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, апрацавана рустам. Фасадная плоскасць 2-га яруса дэкарыравана стылізаванымі пілястрамі. На 3-м паверсе маюцца невялікія балконы на бетонных кранштэйнах. Дзвярныя праёмы балконаў дэкарыраваны трохвугольнымі сандрыкамію. Завершаны фасады карнізным поясам.