Шыфр
713Г000110_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Дом № 36 па вуліцы К. Маркса (вугал вул. Энгельса) уваходзіць у архітэктурны комплекс пасляваеннай забудовы заходняй часткі перыметра Кастрычніцкай плошчы Мінска (сквер, адзін з кутоў якога і ўтварае перакрыжаванне вуліцаў К. Маркса і Энгельса, візуальна ўспрымаецца як частка гэтай плошчы). Адначасова, дом № 36 па вул. К. Маркса ўяўляе сабой "левую палову" лакальнага архітэктурнага ансамбля, своеасаблівых "ворот", якія адкрываюць перспектыву забудовы вул. К. Маркса з усходняга боку ад будынка Беларускага Акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы і экспланады перад былым будынкам ЦК КПБ (цяпер - будынак Адміністрацыі Прэзідэнта РБ). Правай паловай" ансамбля з'яўляецца дом № 22 па вул. Энгельса. Гэтыя дамы пабудаваныя ў пачатку 1950-х гг. па праекту архітэктара А.П. Брэгмана.Абодва дамы Г-падобныя ў плане, але развернуты асіметрычна адносна перакрыжавання. Дом № 36 выцягнуты ўздоўж вуліцы К. Маркса, а дом № 22 - уздоўж вуліцы Энгельса.У цэлым, хоць элементы дэкору вонкавых фасадаў гэтых двух дамоў маюць не поўнасцю ідэнтычнае рашэнне, яны настолькі блізкія, што сапраўды ўспрымаюцца як часткі архітэктурнага ансамбля.
Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка зрэзана. Візуальна фасады падзелены на 2 яруса цягай і радам балконаў трэцяга паверха.