зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000143_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1901 г.

Апісанне

Будынак № 74 быў узведзены ў канцы 19 - пачатку 20 ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхiльным дахам. Пад часткай будынка існуе невялікі падвал. Першапачаткова фасады былі нетынкаваныя. Муроўка выканана з расшыўкай швоў. Цяпер галоўны фасад зацёрты і пафарбаваны. Фасад падзелены міжпаверхавай цягай, фланкіраваны лапаткамі. Фасадная плоскасць першага паверха члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі прамымі сандрыкамі. На другім паверсе лучковыя аконныя праёмы падкрэслены падаконнай цягай і лучковымі сандрыкамі. Завершаны фасад карнізам з сухарыкамі. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Існаваўшы раней у цэнтры фасада арачны праезд перароблены ў аконны. Дваровы фасад патынкаваны, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі без дэкору. Лесвічная клетка вылучана двума арачнымі праёмамі, цяпер напалову замураванымі. Захаваліся рэшткі міжпаверхавай цягі. Завершаны фасад карнізам.