зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

712Г000185_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1952 - 1954 гг.

Апісанне

Жылы дом Г-падобны ў плане пяціпавярховы, пад часткай існуе цокальны паверх. Фасады патынкаваныя, галоўны і бакавы апрацаваны рустам. Фасады падзелены цягамі і завершаны карнізам з дэнтыкуламі на адным узроўні з суседнім будынкам № 31/2. На стыку будынка № 4 з будынкам № 31/2 размешчана арка на вышыню двух паверхаўу прафіляваным абрамленні. Плафон аркі ўпрыгожаны кесонамі з разеткамі. У арцы існуюць металічныя вароты. Абапал аркі размешчаны ўваходы ў памяшканні з вонкавымі лесвіцамі, якія маюць балюстрадныя парапеты. Фасад над аркай на 4 — 5-м паверхах вырашаны лоджыяй з балконамі. Лоджыя аформлена чатырма калонамі з ляпнымі капітэлямі, балюстрадным парапетам. Сіметрычна лоджыі на пятым паверсе размешчаны два вузкія балконы, дзвярны праём якіх дэкарыраваны сандрыкам на валютападобных кранштэйнах і ў завяршэнні з паўцыркульным ляпным элементам. Вуглавая частка будынка на ўзроўні 4 — 5-га паверхаў зрэзана, падкрэслена парапетам з балясінамі і сухарыкамі, завершана глухім атыкам. Фасадная плоскасць раскрапавана трохчвэртнымі калонамі і канелюраванымі пілястрамі з ляпнымі капітэлямі, прасценкі ўпрыгожаны гірляндамі і раслінным арнаментам. Аконныя праёмы дэкарыраваны абрамленнямі і імпостамі ў выглядзе тонкіх калонак. Галоўны фасад na вул. Камуністычнай на першым паверсе члянёны прамавугольнымі вітрыннымі вокнамі, якія адрозніваюцца па шырыні. З левага краю фасада прамавугольны дзвярны праём аформлены ліштвай з ляпным дэкорам і паўцыркульным сандрыкам. Дзвярны праём у цэнтры фасада зроблены пазней.