Шыфр
713Г000267_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 - 1954 гг.
Апісанне
Будынак праектаваўся і будаваўся для Ленінскага райкома камуністычнай партыі. Аўтар праекта вядомы беларускі архітэктар Георгій Уладзіміравіч Заборскі. Чатырохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Устаўкай з праезнай аркай злучаны з суседнім будынкам № 40 па вул. К. Маркса. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. У цэнтры размешчаны дзвярны праём галоўнага ўвахода, аформлены парталам. Партал складаецца з дзвюх трохчвэртных калон дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць антаблемент і трохвугольны франтон у завяршэнні. Франтон апаясаны прафіляваным карнізам і паяском іонік. Плоскасць фасада апрацавана рустам, раскрапавана пілястрамі, фланкіравана спаранымі пілястрамі. На першым паверсе пілястры дэкарыраваны гарызантальным буйным рустам, на ўзроўні 2-4-га паверхаў - канелюрамі. Цокаль аддзелены цягай.