Шыфр
713Г000267_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-я гг.
Стыль
Постканструктывізм
Апісанне
Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Пад часткай будынка існуе невялікі падвал. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны лаканічна. У сувязі з паніжэннем рэльефу ніжні паверх трактаваны як цокальны. Архітэктурны акцэнт зроблены на тарцовы фасад дваровага крыла, які з боку вул. Чырвонаармейскай выступае накшталт рызаліта і на вышыню верхніх трох паверхаў раскрапаваны плоскімі пілястрамі. Капітэлі пілястр дэкарыраваны канелюрамі. Цокальны паверх на фасадах аддзелены цягай, члянёны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі без дэкору. Плоскасць сцяны на галоўным і бакавым фасадах апрацавана дэкаратыўнай тынкоўкай "пад шубу". Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі карнізнымі паяскамі. Пад вокнамі першага паверха праходзіць цяга. На дваровым фасадзе крыла, размешчанага ўздоўж вул. Чырвонаармейскай, на верхніх двух паверхах на даўжыню фасада зроблены адкрытыя балконы-галерэі. Па перыметры будынка ў завяршэнні праходзіць цяга і карніз нескладанага профілю.