Шыфр
713Г000267_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-я гг.
Апісанне
Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. У іх аздабленні выкарыстана ордэрная пластыка. У сувязі з паніжэннем рэльефу ніжні паверх трактаваны як цокальны. Сцены цокальнага паверха апрацаваны рустам. Галоўны фасад арыентаваны на вул. Першамайскую. Вырашаны шырокім рызалітам, акцэнтаваным у цэнтры чатырохкалонным (калоны трохчвэртныя) прысценным порцікам стылізаванага карынфскага ордэра. Калоны нясуць антаблемент з трохвугольным франтонам, апаясаным карнізам з дэкаратыўнымі кранштэйнамі і разеткамі. У цэнтры порціка размешчаны балконы з балюстраднымі парапетамі. Праёмы балконных дзвярэй упрыгожаны імпостамі з ляпнымі капітэлямі.