Шыфр
411Е000002_102
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Найдуса 1
Датаванне
1890-я гг.
Апісанне
Будынак з’яўляецца прыкладам горадабудаўнічай рэстаўрацыі, калі з мэтай захавання стылістычнага адзінства забудовы па вул. Савецкай і Найдуса на месцы старога будынка ў стылі эклектыкі быў узведзены новы будынак, а таксама адноўлена страчаная падчас Вялікай Айчыннай вайны частка забудовы. Новы будынак узведзены як трохпавярховы, мансарднага тыпу, г-падобны ў плане. Галоўны фасад выходзіць на Савецкую вуліцу. Двухскатны дах аб’ядноўвае будынак у адзінае цэлае. Цокаль невысокі (вышыня змяняецца з павышэннем узроўня вуліцы). Фасад прарэзаны аконнымі праёмамі прамавугольнай формы, дэкарыраваннымі ліштвамі. З боку вуліцы Савецкай і з боку вуліцы Найдуса будынак аздоблены атыкамі, балконамі, тынковачнымі цягамі і ў цэлым паўтарае абрысы раней існаваўшага тут будынка.