Шыфр
411Е000002_108
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Паўлоўскага, 7
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Паўлоўскага № 7, верагодна, дом Куніцкай. Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Будынак двухпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады нетынкаваныя. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна: па баках вылучаны лапаткамі, у цэнтры на другім паверсе размешчаны балкон. Па гарызанталі фасадная плоскасць падзелена міжпаверхавай цягай.