Шыфр
411Е000002_110
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Паўлоўскага, 9
Датаванне
2-я палова - канец ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Паўлоўскага № 9 — верагодна, дом Палевой. Пабудаваны ў другой палове - канцы XIX ст. Эклектыка. Прыгожы фасад. Будынак двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады нетынкаваныя, абліцаваныя жоўтай цэглай. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Галоўны фасад меў сіметрычную кампазіцыю. У цэнтры былі побач два арачныя праезды. Цяпер паўднёва-ўсходняя арка замуравана, на яе месцы зроблены аконны праём.