Шыфр
411Е000002_112
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Паўлоўскага, 15
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Паўлоўскага № 15 — Верагодна, дом Жолондкоўскага. Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка, аднак гаўбец выкананы ў стылі мадэрну. 3 1906г. тут знаходзіўся пункт яўрэйскай эміграцыі ў Палесціну і ЗША. Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Цокаль патынкаваны, фасады тонка зацёртыя і пафарбаваныя. Галоўны фасад фланкіраваны лапаткамі. Па гарызанталі падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершаны прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі і прамымі сандрыкамі.