Шыфр
411Е000002_114
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Паўлоўскага, 21
Датаванне
1915 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Паўлоўскага № 21 — верагодна, дом Малевіча. Пабудаваны ў 1915 г. Эклектыка. Будынак трохпавярховы прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам. Цокаль абліцаваны пліткай "кабанчык", фасады непатынкаваныя. Флангі фасада вылучаны руставанымі лапаткамі, завершаны фігурнымі атыкамі, плоскасці якіх дэкарыраваны нішамі. На другім і трэцім паверхах па баках фасада размешчаны балконы з ажурнымі агароджамі. Яшчэ адна пара руставаных лапатак змешчана ад цэнтральнай восі да паўднёва-ўсходняга краю фасада. На будынку размешчана мемарыяльная дошка памяці генерал-палкоўніка М. Паўлоўскага (1903-1960гг.).